Навіны
14 сакавіка 2025 г. Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь сумесна з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» напярэдадні Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь праведзены Круглы стол «Абноўленая Канстытуцыя як аснова ўдасканалення заканадаўства, правапрымянення і развіцця прававой навукі»

У Круглым стале прынялі ўдзел намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч, начальнік Сакратарыята Усебеларускага народнага сходу, старшыня Беларускага рэспубліканскага саюза юрыстаў В.В.Міцкевіч, Намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта В.І.Чупрыс, першы намеснік старшыні Вярхоўнага Суда В.Л.Калінковіч, Міністр юстыцыі Я.І.Каваленка, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу, суддзі Канстытуцыйнага Суда, прадстаўнікі іншых дзяржаўных органаў, вядучыя вучоныя-канстытуцыяналісты.

Абмяркоўваліся пытанні ўдасканалення заканадаўства на новай канстытуцыйнай аснове, аспекты дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, рэалізацыя Канстытуцыйным Судом новых паўнамоцтваў, роля судоў агульнай юрысдыкцыі ў забеспячэнні абароны правоў грамадзян.

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч выступіла на тэму «Давер як сацыяльны імператыў і каштоўнасць канстытуцыйнага развіцця». У сваіх выступах суддзі Канстытуцыйнага Суда раскрылі актуальныя пытанні абароны канстытуцыйных правоў грамадзян з дапамогай канстытуцыйнай скаргі, развіцця канстытуцыйных прынцыпаў сацыяльнай дзяржавы, фарміравання канстытуцыйй правасвядомасці.