У Канстытуцыйным Судзе сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі была праведзена Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. У ходзе дадзенага мерапрыемства Старшыня Канстытуцыйнага Суда П.П.Міклашэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым маладым грамадзянам, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, пераможцам і прызёрам алімпіяд.
П.П.Міклашэвіч адзначыў, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь устаноўлены інстытут грамадзянства, замацаваны канстытуцыйныя правы і свабоды чалавека і грамадзяніна. У адпаведнасці з артыкулам 10 Канстытуцыі грамадзяніну Рэспублікі Беларусь гарантуюцца абарона і заступніцтва дзяржавы як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за яе межамі. У сваёй дзейнасці Канстытуцыйны Суд абараняе канстытуцыйныя правы і свабоды грамадзян, сцвярджае вяршэнства Канстытуцыі.
Аб’ектыўна абгрунтавана, што пачатак акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі», накіраванай на фарміраванне ў нашых юных грамадзян пачуцця грамадзянскасці, канстытуцыйнага доўгу за выкананне абавязкаў, якія ўскладаюцца на іх Канстытуцыяй, пачынаецца менавіта ў Канстытуцыйным Судзе.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, старшыня Канстытуцыйнага Суда падкрэсліў, што сёння вельмі важна, каб дзяўчаты і юнакі разумелі, што пашпарт сведчыць не толькі асобу, але перш за ўсё гэты дакумент устанаўлівае як юрыдычную, так і фактычную сувязь іх з краінай, у якой яны нарадзіліся, жывуць і ў цяперашні час атрымліваюць адукацыю.
П.П.Міклашэвіч выказаў упэўненасць, што ў Рэспубліцы Беларусь падрастае пакаленне дастойных грамадзян краіны, і пажадаў моладзі далейшых поспехаў.