Навіны
4 лютага 2025 г. намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Н.А.Карповіч правяла сустрэчу з выкладчыкамі прававых дысцыплін вышэйшых навучальных устаноў, якія праходзяць павышэнне кваліфікацыі ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч выступіла на тэму «Актуальныя пытанні канстытуцыйнага правасуддзя», распавёўшы пра дзейнасць Канстытуцыйнага Суда па абароне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, гарантаваных Канстытуцыяй правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Асаблівая ўвага была ўдзелена зваротам грамадзян у Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.

Н.А.Карповіч адказала на пытанні пра канстытуцыйныя скаргі, патрабаванні да іх зместу і ўмовы дапушчальнасці, пра парадак і асаблівасці вычарпання грамадзянамі ўсіх іншых сродкаў судовай абароны канстытуцыйных правоў і свабод пры вырашэнні канкрэтных спраў, пра парадак і тэрміны выканання заключэнняў і рашэнняў Канстытуцыйнага Суда.