Старшыня Канстытуцыйнага Суда распавеў пра канстытуцыйныя асновы выбарчай сістэмы, выбарчыя правы моладзі, стварэнне дзяржавай неабходных умоў для свабоднага і эфектыўнага ўдзелу моладзі ў грамадскім жыцці, рэалізацыі яе патэнцыялу ў інтарэсах усяго грамадства.
П.П.Міклашэвіч звярнуў увагу на гарантаванне ў нашай краіне канстытуцыйнага права грамадзян на ахову здароўя, адзначыўшы важнасць стварэння ўмоў не толькі для даступнага, але і для якаснага медыцынскага абслугоўвання, а таксама падкрэсліў неабходнасць кожнаму клапаціцца аб захаванні ўласнага здароўя.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда адказаў на пытанні студэнтаў пра парадак абрання суддзяў Канстытуцыйнага Суда Усебеларускім народным сходам, пра вывучэнне досведу канстытуцыйнага будаўніцтва замежных краін і інш.
П.П.Міклашэвіч пажадаў студэнтам паспяхова вучыцца, авалодваць ведамі, каб у будучыні аказваць якасную медыцынскую дапамогу, рабіць свой унёсак у развіццё роднай Беларусі.