Навіны
Выступленні суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Т.В.Варановіча, С.Я.Данілюка, С.А.Любецкай, А.Г.Цікавенкі ў вышэйшых навучальных установах Мінска ў перыяд з 9 па 13 снежня 2024 г.
10 снежня 2024 г. суддзя Т.В.Варановіч выступіў у Беларускім дзяржаўным універсітэце на тэму «Канстытуцыйныя асновы выбарчага права ў Рэспубліцы Беларусь».
13 снежня 2024 г. суддзя С.Я.Данілюк выступіў у Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на тэму «Канстытуцыя як прававая аснова дзяржаўнасці, канстытуцыйныя асновы выбарчай сістэмы».
11 снежня 2024 г. суддзя С.А.Любецкая выступіла ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на тэму «Канстытуцыйна-прававыя асновы арганізацыі ідэалагічнай работы».
12 снежня 2024 г. суддзя А.Г.Цікавенка выступіў у Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце на тэму «Канстытуцыйнае развіццё Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйныя асновы выбарчай сістэмы».