Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч 12 снежня 2024 г. сустрэўся са студэнтамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка

Старшыня Канстытуцыйнага Суда распавёў пра канстытуцыйныя прынцыпы выбарчай сістэмы, выбарчыя правы моладзі.

Гаворачы аб ролі моладзі ў развіцці грамадства і дзяржавы, П.П.Міклашэвіч адзначыў, што моладзь з’яўляецца найбольш актыўнай і крэатыўнай часткай грамадства, яе энергія і патэнцыял вызначаюць будучыню краіны, далейшае прагрэсіўнае развіццё і ўмацаванне грамадства і дзяржавы. Дзяржава спрыяе духоўнаму, маральнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці, для рэалізацыі патэнцыялу моладзі ў інтарэсах усяго грамадства.

П.П.Міклашэвіч адказаў на пытанні студэнтаў аб канцэптуальных зменах абноўленай Канстытуцыі, канстытуцыйным статусе і функцыях Усебеларускага народнага сходу, Цэнтральнай выбарчай камісіі, паўнамоцтвах Канстытуцыйнага Суда.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда пажадаў студэнтам выдатна вучыцца, быць актыўнымі ўдзельнікамі канстытуцыйных праваадносін; выказаў упэўненасць, што яны выканаюць свой канстытуцыйны абавязак і шляхам свабоднага волевыяўлення прымуць удзел у маючых адбыцца выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.