Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч 22 лістапада 2024 г. сустрэўся са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы

Старшыня Канстытуцыйнага Суда распавёў пра канстытуцыйныя асновы выбарчай сістэмы, выбарчыя правы моладзі, ролю моладзі ў развіцці грамадства і дзяржавы, пра канцэптуальныя змяненні абноўленай Канстытуцыі, эфектыўнасць прэзідэнцкай формы праўлення, канстытуцыйны статус і функцыі Усебеларускага народнага сходу.

П.П.Міклашэвіч адказаў на пытанні студэнтаў пра паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да суддзяў Канстытуцыйнага Суда, пра парадак іх выбрання Усебеларускім народным сходам.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда звярнуў увагу на асобныя рашэнні Канстытуцыйнага Суда, якія датычацца Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» (2011 г.), увядзення абмежавальных мер у адносінах да Рэспублікі Беларусь Еўрапейскім саюзам, некаторымі замежнымі дзяржавамі і іх органамі (2021 г.), а таксама на Канстытуцыйна-прававую пазіцыю па абароне канстытуцыйнага ладу (2020 г.).

Расказваючы пра свой прафесійны шлях, першыя разгледжаныя справы ў якасці суддзі суда агульнай юрысдыкцыі, пра актыўны лад жыцця, П.П.Міклашэвіч адзначыў важнасць і неабходнасць для кожнага займацца спортам і клапаціцца аб захаванні ўласнага здароўя.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда пажадаў студэнтам паспяхова вучыцца, авалодваць ведамі, быць патрыётамі сваёй краіны і ўносіць уклад у развіццё роднай Беларусі.