Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвіч 5 лістапада 2024 г. сустрэўся са студэнтамі Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.С.Пушкіна

Старшыня Канстытуцыйнага Суда расказаў пра канцэптуальныя змяненні абноўленай Канстытуцыі, пра эфектыўнасць прэзідэнцкай формы праўлення, пра канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу, пра ўмацаванне прынцыпаў народаўладдзя ў Рэспубліцы Беларусь.

П.П.Міклашэвіч адказаў на пытанні студэнтаў, што тычыліся сістэмы органаў дзяржаўнай улады, прававого выхавання і асветы насельніцтва, смяротнай кары як выключнай меры пакарання, а таксама рэферэндуму як формы непасрэднага ўдзелу грамадзян у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы.