Старшыня Канстытуцыйнага Суда павіншаваў прысутных з Днём ведаў і пажадаў калектыву школы поспехаў і дабрабыту ў новым навучальным годзе, а вучням – настойліва авалодваць ведамі, любіць сваю Радзіму, быць сапраўднымі патрыётамі.
П.П.Міклашэвіч зазначыў, што канстытуцыйнае права на адукацыю – найважнейшае канстытуцыйнае права, якое дае магчымасць у поўнай меры рэалізоўваць іншыя канстытуцыйныя правы, выконваць канстытуцыйныя абавязкі; што на дзяржаўным узроўні ствараюцца ўсе неабходныя ўмовы для духоўнага, маральнага, інтэлектуальнага і фізічнага развіцця моладзі.
Падчас адкрытага ўрока П.П.Міклашэвіч расказаў школьнікам аб дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, аб рабоце канстытуцыйнай камісіі, аб змяненнях, унесеных у Канстытуцыю на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года. Звернута ўвага на тое, што захаванне гістарычнай памяці пра гераічнае мінулае беларускага народа і патрыятызм з’яўляюцца абавязкам кожнага грамадзяніна Беларусі. П.П.Міклашэвіч патлумачыў сутнасць рашэння Канстытуцыйнага Суда «Аб адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Закона Рэспублікі Беларусь «Аб генацыдзе беларускага народа».
Пад канец адкрытага ўрока Старшыня Канстытуцыйнага Суда адказаў на пытанні вучняў аб сваім прафесійным і працоўным шляху, аб парадку выбрання суддзяў Канстытуцыйнага Суда Усебеларускім народным сходам.