Навіны
У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь 28 жніўня 2024 г. адбыўся асабісты прыём грамадзян Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь П.П.Міклашэвічам.
На прыём звярнуліся 18 грамадзян, якія ўзнялі пытанні пра парушэнне, па іх думцы, працоўных, жыллёвых, зямельных правоў, права ўласнасці, права на судовую абарону.
Былі абскарджаны рашэнні мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, судоў агульнай юрысдыкцыі, праваахоўных органаў.
Падчас прыёму разгледжаны пытанні рэалізацыі грамадзянамі права на зварот у Канстытуцыйны Суд з канстытуцыйнай скаргай.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда растлумачыў грамадзянам, якія прыйшлі на прыём, вынікі папярэдняга разгляду трох канстытуцыйных скаргаў, раней пададзеных імі ў Канстытуцыйны Суд, і прыняў дзве новыя канстытуцыйныя скаргі для дадатковага вывучэння.