Навіны
25 ліпеня 2024 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда П.П.Міклашэвіч сустрэўся з працоўным калектывам СП ААТ «Брэстгазаапарат»

У пачатку сустрэчы П.П.Міклашэвіч звярнуў увагу, што ў бягучым годзе адзначаецца 30-годдзе Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва; Рэспубліка Беларусь развіваецца на канстытуцыйнай аснове як дэмакратычная сацыяльная прававая дзяржава, як дзяржава для народа.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда праінфармаваў аб этапах канстытуцыйнага развіцця краіны, сістэме органаў дзяржаўнай улады, палажэннях абноўленай Канстытуцыі.

Асаблівая ўвага ў ходзе сустрэчы ўдзелена пераразмеркаванню паўнамоцтваў Прэзідэнта, Парламента і Урада з улікам іх канстытуцыйных функцый. Падкрэслена эфектыўнасць прэзідэнцкай формы праўлення. «Час паказаў, што гэта быў правільны выбар. Моцны Прэзідэнт змог мабілізаваць беларускі народ на пераадоленне тых цяжкасцей, якія мы адчувалі пасля развалу Савецкага Саюза», – адзначыў П.П.Міклашэвіч.

Абмяркоўваліся пытанні дзейнасці Усебеларускага народнага сходу, Канстытуцыйнага Суда па абароне канстытуцыйнага ладу Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян.

П.П.Міклашэвіч адказаў на пытанні работнікаў прадпрыемства аб фарміраванні Канстытуцыйнага Суда, гранічным узросце суддзяў, паўнамоцтве аб выкладанні пазіцыі Канстытуцыйнага Суда аб дакументах, прынятых замежнымі дзяржавамі, міжнароднымі арганізацыямі і іх органамі і закранаючых інтарэсы Рэспублікі Беларусь, у частцы адпаведнасці гэтых дакументаў прынцыпам і нормам міжнароднага права (рашэнні ў дачыненні да Закона Рэспублікі Польшча «Аб Карце паляка» (2011 г.) і да ўведзеных Еўрапейскім саюзам санкцый (2021 г.).

Старшыня Канстытуцыйнага Суда пажадаў работнікам прадпрыемства поспехаў у дзейнасці, адзначыўшы, што далейшае павышэнне якасці жыцця насельніцтва залежыць ад выканання важнейшай дзяржаўнай задачы – вырабляць канкурэнтаздольную прадукцыю. Як падкрэсліў П.П.Міклашэвіч, сёння важна, каб ва ўсіх калектывах прымаліся неабходныя меры для ўстойлівага развіцця нашай краіны.