Нарадзілася ў 1971 годзе ва Украіне.
У 1993 годзе закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Руская мова і літаратура».
У 1998 годзе закончыла юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Правазнаўства».
Закончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Грамадзянскі працэс; гаспадарчы працэс; арбітражны працэс».
У 2015 годзе прайшла перападрыхтоўку ў Інстытуце дзяржаўнай службы Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Прафесійную працоўную дзейнасць пачала на пасадзе стажора суддзі суда Фрунзенскага раёна г. Мінска.
У 2002 годзе назначана суддзёй Фрунзенскага раёна г. Мінска, з 2008 года – намеснік старшыні суда Партызанскага раёна г. Мінска, з 2010 года – старшыня суда Маскоўскага раёна г. Мінска.
З 2014 года працавала начальнікам галоўнага ўпраўлення арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння судовай дзейнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
У 2016 годзе назначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Са снежня 2019 года па сакавік 2024 года – дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўстве.
У красавіку 2024 года назначана суддзёй Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь.
Мае вышэйшы кваліфікацыйны клас 2-га рангу. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана медалём Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў «МПА СНД. 30 гадоў», ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.