15 сакавіка 1994 г. прынята Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь (Асноўны Закон суверэннай і незалежнай дзяржавы), якая вызначыла шлях развіцця нашай краіны як дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавы.
Змяненні, унесеныя ў Канстытуцыю на рэспубліканскіх рэферэндумах у 1996, 2004 і 2022 гадах, накіраваны на далейшае стабільнае і дынамічнае развіццё, эфектыўнае функцыянаванне сістэмы органаў дзяржаўнай улады, умацаванне суверэнітэту і незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Народ, які з'яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту, на агульнарэспубліканскіх рэферэндумах выказаў сваю палітычную волю ў адносінах да канстытуцыйных пераўтварэнняў, тым самым забяспечыў эвалюцыйнае дзяржаўнае будаўніцтва ў Беларусі без сацыяльных узрушэнняў і рэвалюцыйных змяненняў (з інтэрв'ю Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiча П.П. газеце «СБ.Беларусь сегодня»).