Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. 12 сакавіка 2024 г. сустрэўся са студэнтамі і выкладчыкамі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

У час сустрэчы Старшынёй Канстытуцыйнага Суда было адзначана, што змяненні, унесеныя ў Канстытуцыю на рэспубліканскім рэферэндуме 2022 года, накіраваны на ўмацаванне канстытуцыйнага «каркаса» рэгулявання дэмакратычнага ладу грамадства і дзяржавы, сістэмы дзяржаўнай улады, узаемадзеяння асобы, грамадства і дзяржавы, з’яўляюцца стратэгічным арыенцірам на будучае развіццё Беларусі.

Міклашэвіч П.П. расказаў аб сутнасці змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі, захаванні прэзідэнцкай формы праўлення, з удакладненнем статусу і функцый Прэзідэнта, Парламента, Урада.

Асаблiвая ўвага звернута на ўзмацненне сацыяльнай абароненасці грамадзян: замацаванне гарантый падтрымкі сем’яў з дзецьмі; каштоўнасці сям’і і шлюбу як саюза мужчыны і жанчыны; гарантый пенсіённага забеспячэння; роўных магчымасцей для асоб з інваліднасцю.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда адказаў на пытанні студэнтаў аб устанаўленні канстытуцыйнага статусу Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя, абароне персанальных даных, важнасці забеспячэння своечасовага нарматыўнага прававога рэгулявання далейшага развіцця інфармацыйна-лічбавай прасторы, тэхналогій штучнага інтэлекту і на іншыя пытанні.