Навіны
11 сакавіка 2024 г. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. уручыў пашпарты грамадзяніна нашай краіны прадстаўнікам моладзі

У Канстытуцыйным Судзе сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі праведзена Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. У ходзе гэтага мерапрыемства Старшыня Канстытуцыйнага Суда П.П.Міклашэвіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым маладым грамадзянам, якія дасягнулі значных поспехаў у вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці, пераможцам і прызёрам прадметных алімпіяд.

Міклашэвіч П.П. адзначыў, што 27 лютага 2022 г. на рэспубліканскім рэферэндуме былі ўнесены істотныя змяненнi і дапаўненні ў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Адкарэкцiраваны палажэннi аб правах і абавязках грамадзян.

З аднаго боку, дзяржава гарантуе правы і свабоды грамадзян, стварае ўмовы для свабоднага і дастойнага развіцця асобы. З другога – кожны грамадзянін павінен уносіць пасільны ўклад у развіццё грамадства і дзяржавы.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, Старшыня Канстытуцыйнага Суда падкрэсліў, што сёння яны рэалізуюць канстытуцыйнае права на адукацыю, каб у далейшым на канстытуцыйнай аснове сваёй працай уносіць уклад у развіццё нашай цудоўнай краіны.

Міклашэвіч П.П. пажадаў маладым грамадзянам далейшых поспехаў у вучобе, стаць рознабаковымі асобамі, а таксама выказаў упэўненасць, што атрыманне пашпарта стане пачаткам іх шляху як актыўных грамадзян Беларусі.