17 ліпеня 2023 г. Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь «Аб змяненні законаў па пытаннях канстытуцыйнага судаводства», згодна з артыкулам 1 якога ў новай рэдакцыі выкладаецца Закон Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», які вызначае заканадаўчы механізм рэалізацыі новых паўнамоцтваў Канстытуцыйнага Суда, замацаванных у абноўленай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Закон Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г. № 284-З «Аб змяненні законаў па пытаннях канстытуцыйнага судаводства» афіцыйна апублікаваны 21 ліпеня 2023 г.
У адпаведнасці з артыкулам 13 дадзенага Закона ён уступае ў сілу ў наступным парадку:
артыкул 1 у частцы ўстаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г.) парадку ажыццяўлення канстытуцыйнага судаводства па справах аб наяўнасці фактаў сістэматычнага або грубага парушэння Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, аб канстытуцыйнасці правядзення выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і членаў Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, а таксама паўнамоцтваў Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу – з дня фарміравання Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу;
іншыя палажэнні артыкула 1, артыкулаў 2–10, часткi першай артыкула 11 – з 1 кастрычніка 2023 г.;
іншыя палажэнні – пасля яго афіцыйнага апублікавання.
Такім чынам, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2023 г.) уступае ў сілу з 1 кастрычніка 2023 г., за выключэннем яго асобных палажэнняў, якія ўступаюць у сілу з дня фарміравання Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.