Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі, якая адбылася ў г.Санкт-Пецярбургу, і XI Пецярбургскім міжнародным юрыдычным форуме

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. прыняў удзел у Міжнароднай канферэнцыі «Канстытуцыя і канстытуцыйны кантроль: развіваем дактрыну і ўдасканальваем практыку», якая была арганізавана Канстытуцыйным Судом Расійскай Федэрацыі i адбылася 11 мая 2023 г. у г.Санкт-Пецярбургу.

Абмяркоўваліся актуальныя пытанні прававой дактрыны і практыкі ў сферы забеспячэння вяршэнства канстытуцый пры дапамозе канстытуцыйнага кантролю.

Удзел у Міжнароднай канферэнцыі прынялі старшыні і суддзі органаў канстытуцыйнага правасуддзя з краін Еўропы, Азіі, Афрыкі, прадстаўнікі Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, вядомыя вучоныя-прававеды.

П.П. Мiклашэвiч на пленарным пасяджэнні выступiў з дакладам на тэму «Абноўленая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь: развіццё дактрыны канстытуцыйнага кантролю».

12 мая П.П. Мiклашэвiч прыняў удзел у мерапрыемствах XI Пецярбургскага міжнароднага юрыдычнага форума.