Навіны
15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Прынятыя на рэспубліканскім рэферэндуме 27 лютага 2022 года змяненні ў Канстытуцыю ўмацавалі прававы фундамент дзяржавы для ўстойлівасці функцыянавання сістэмы дзяржаўнай улады, эфектыўнага развіцця Рэспублікі Беларусь дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай.

У абноўленай Канстытуцыі вызначана мадэль сучаснай беларускай дзяржавы: дзяржава засноўваецца на волі народа, выражае волю народа, функцыянуе ў інтарэсах народа. Дадзены канстытуцыйны арыенцір абавязвае дзяржаўныя органы, службовых асоб, грамадска-палітычныя інстытуты ў сваёй дзейнасці зыходзіць з волі народа, дзейнічаць на карысць народа.

Віншую ўсіх грамадзян нашай краіны з Днём Канстытуцыі.

Жадаю ім у поўнай меры рэалізоўваць свае правы і свабоды, добрасумленна і адказна выконваць канстытуцыйныя абавязкі. Жадаю ўсім здароўя, дабрабыту, далейшай паспяховай стваральнай дзейнасці на карысць Рэспублікі Беларусь (з інтэрв'ю Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiча П.П. газеце «СБ.Беларусь сегодня»).