Навіны
14 снежня 2022 г. прыняты ў першым чытанні Палатай прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Закон «Аб унясенні змяненняў у Кодэкс аб судаўладкаванні і статусе суддзяў» для прывядзення яго норм у адпаведнасць з абноўленай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь. Законам устанаўліваецца заканадаўчы механізм выбрання і вызвалення ад пасады Старшыні, намесніка Старшыні і суддзяў Канстытуцыйнага Суда Усебеларускім народным сходам.

Да ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь быў устаноўлены парытэтны парадак фарміравання Канстытуцыйнага Суда. Шэсць суддзяў назначаліся Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, шэсць суддзяў выбіраліся Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

У абноўленай Канстытуцыі устаноўлены канстытуцыйны статус Усебеларускага народнага сходу як вышэйшага прадстаўнічага органа народаўладдзя.

З мэтай павышэння незалежнасці суддзяў Канстытуцыйнага Суда права выбрання і вызвалення ад пасады суддзяў Канстытуцыйнага Суда нададзена Усебеларускаму народнаму сходу.