Навіны
12 сакавіка 2022 года Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. уручыў пашпарты грамадзяніна нашай краіны прадстаўнікам моладзі

У Канстытуцыйным Судзе сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі была праведзена Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. У ходзе дадзенага мерапрыемства Старшыня Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiч П.П. ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым маладым грамадзянам – выдатнікам вучобы, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, П.П.Мiклашэвiч адзначыў, што моладзь – найбольш актыўная і крэатыўная частка грамадства, якая рухае яго ўперад. У асобным артыкуле абноўленай Канстытуцыі, прысвечанай моладзі, вызначана, што дзяржава дапамагае духоўнаму, духоўнаму, інтэлектуальнаму і фізічнаму развіццю моладзі, а таксама стварае неабходныя ўмовы для яе свабоднага і эфектыўнага ўдзелу ў грамадскім жыцці. Як падкрэсліў П.П.Мiклашэвiч, патэнцыял моладзі трэба ўсямерна выкарыстоўваць у інтарэсах усяго грамадства, таму і грамадства чакае ад маладога пакалення адпаведнай аддачы.

Старшыня Канстытуцыйнага Суда звярнуў асаблiвую ўвагу на важнасць ведання тэксту Канстытуцыі, прытрымлiвання прынцыпаў і норм Канстытуцыі, выканання канстытуцыйных правоў і абавязкаў, што з'яўляецца падставай грамадзянскасці, патрыятызму нашых маладых грамадзян, адказных адносiн да сябе, акружаючых, сваёй Радзімы.

П.П.Мiклашэвiч прапанаваў з наступнага года напярэдадні Дня Канстытуцыі арганізоўваць і праводзіць месячнік Асноўнага Закона нашай краіны. Праводзіць круглыя сталы, дыялогавыя пляцоўкі,  канферэнцыі і іншыя розныя мерапрыемствы з мэтай больш паглыбленага асэнсавання маладымі грамадзянамі канстытуцыйных палажэнняў, каб канстытуцыйныя арыенціры, мэты і задачы былі ў іх сэрцах і розуме. Тады мы сапраўды будзем упэўнены, што канстытуцыйныя мэты і задачы, вызначаныя на рэспубліканскім рэферэндуме і замацаваныя ў абноўленай Канстытуцыі, будуць забяспечвацца новымі пакаленнямі, маладымі грамадзянамі, а Рэспубліка Беларусь будзе ўстойліва развівацца.

Напярэдадні Дня Канстытуцыі П.П.Мiклашэвiч павіншаваў прысутных з дзяржаўным святам і пажадаў, каб яны сталі заслужанымі грамадзянамі нашай краіны, паспяхова развіваліся і ўносілі ўклад у працвітанне Радзімы.