27–29 снежня 2021 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2022 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях падаткаабкладання» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2022 год» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);
«Аб генацыдзе беларускага народа» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натарыяце і натарыяльнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння адзінства вымярэнняў і аховы водных рэсурсаў» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб змяненні кодэксаў» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных узнагародах Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі правапарушэнняў» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб свабодных эканамічных зонах» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай інавацыйнай палітыцы і інавацыйнай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Бодак А.М.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.