Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь 15 снежня 2021 г. прыняў рашэнне «Аб адпаведнасці агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права дакументаў, прынятых (выдадзеных) Еўрапейскім саюзам, некаторымі замежнымі дзяржавамі і іх органамі, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь» (суддзі-дакладчыкі Бодак А.М., Чыгрынаў С.П.)

Канстытуцыйны Суд у рашэннi ўказаў:

1. Дакументы, прынятыя (выдадзеныя) Еўрапейскім саюзам, некаторымі замежнымі дзяржавамі, у тым ліку Вялікабрытаніяй, Злучанымі Штатамі Амерыкі, Канадай, і іх органамі, якія прадугледжваюць увядзенне абмежавальных мер у дачыненні да Рэспублікі Беларусь:

не адпавядаюць агульнапрызнаным прынцыпам суверэннай роўнасці дзяржаў і неўмяшання ў справы, якія ўваходзяць ва ўнутраную кампетэнцыю другой дзяржавы, супрацоўніцтва дзяржаў адна з адной у адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, добрасумленнага выканання міжнародных абавязацельстваў, раўнаправоўя і самавызначэння народаў, павагі правоў чалавека і яго асноўных свабод, прадугледжаным Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (пункты 1, 2 і 7 артыкула 2), Дэкларацыяй аб прынцыпах міжнароднага права, якія датычацца дружалюбных адносiн і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі ў адпаведнасці са Статутам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, 1970 года (пункт 1), Хартыяй эканамічных правоў і абавязкаў дзяржаў 1974 года (артыкул 32);

не адпавядаюць агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права ў галіне правоў чалавека, устаноўленым Усеагульнай дэкларацыяй правоў чалавека 1948 года (артыкул 2, пункт 1 артыкула 17, пункты 1 і 3 артыкула 23, пункт 1 артыкула 25, артыкул 28), Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах 1966 года (артыкул 1, пункт 2 артыкула 2, пункт 1 артыкула 6, артыкул 7, пункт 1 артыкула 11), Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах 1966 года (пункты 1 і 2 артыкула 1, пункт 1 артыкула 2);

не адпавядаюць Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які прадугледжвае механізм прымянення прэвентыўных і прымусовых мер супраць дзяржавы толькі па рашэнні Савета Бяспекі ААН у мэтах падтрымання міжнароднага мiру і бяспекі (артыкулы 33–38 главы VI і артыкулы 39–41 главы VII Статута Арганізацыі Аб'яднаных Нацый).

2. Дзяржаўным органам, службовым асобам, кіраўнікам арганізацый належыць у межах сваёй кампетэнцыі прымаць неабходныя меры для абароны нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян зыходзячы з каштоўнасцей і мэт Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, агульнапрызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права.