6 снежня 2021 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб геадэзічнай і картаграфічнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.