На пасяджэнні Еўразійскай асацыяцыі органаў канстытуцыйнага кантролю прыняты Статут Асацыяцыі, абмеркаваны пытанні ўдзелу ў 5-м Кангрэсе Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйным правасуддзі, іншыя пытанні ўзаемадзеяння канстытуцыйных судоў па абмене вопытам у сферы канстытуцыйнага кантролю.
У Міжнародным сімпозіуме «Эра Інтэрнэта: вяршэнства права, каштоўнасці чалавека, дзяржаўная незалежнасць» прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў канстытуцыйнага кантролю Азербайджана, Беларусі, Бангладэш, Германіі, Інданезіі, Казахстана, Карэі, Латвіі, Марока, Малдовы, Сербіі, Тайланда, Украіны і іншых краін.
Абмяркоўваліся пытанні судовай абароны і забеспячэння гарантый канстытуцыйных правоў у эру Інтэрнэта, рэалізацыі прынцыпу вяршэнства права і абароны нацыянальнага суверэнітэту ва ўмовах лiчбавiзацыi і эвалюцыі прававых сістэм.
Карповіч Н.А. выступiла з дакладам на тэму «Інфармацыйная бяспека дзяржавы і грамадства: правы чалавека», у якім паведаміла аб тым, што ў Рэспубліцы Беларусь актыўна развіваюцца інфармацыйныя тэхналогіі, прымаюцца меры па забеспячэнні бяспекі асобы і грамадства пры выкарыстанні лічбавых даных. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у сваіх рашэннях фармулюе прававыя пазіцыі, накіраваныя на гарантаванне канстытуцыйных правоў на інфармацыю, абарону ад незаконнага ўмяшання ў асабістае жыццё ва ўмовах развіцця лiчбавiзацыi.