Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

30 красавіка 2021 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях процідзеяння экстрэмізму» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях працоўных адносін» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях сродкаў масавай інфармацыі» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.