Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

28 і 29 красавіка 2021 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб абароне персанальных даных» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб спажывецкай кааперацыі (спажывецкіх таварыствах, іх саюзах) у Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльных нарматываў і мінімальнай заработнай платы» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб селекцыі і насенняводстве сельскагаспадарчых раслін»  (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.