Навіны
15 сакавіка 2021 г. ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь уручаны пашпарты грамадзяніна нашай краіны прадстаўнікам моладзі

У Канстытуцыйным Судзе сумесна з Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі праведзена Усебеларуская акцыя «Мы – грамадзяне Беларусі», прымеркаваная да Дня Канстытуцыі. У ходзе дадзенага мерапрыемства суддзя Канстытуцыйнага Суда С.П.Чыгрынаў ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў пашпарты грамадзяніна Рэспублікі Беларусь 14-гадовым маладым грамадзянам – выдатнікам навучання, удзельнікам навукова-практычных канферэнцый, пераможцам і прызёрам рэспубліканскіх алімпіяд.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў акцыі, С.П.Чыгрынаў адзначыў, што пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь – гэта асобы юрыдычны дакумент, які надае шырокія правы і накладае абавязкi. У іх ліку – выконваць Канстытуцыю і законы, паважаць правы і свабоды суайчыннікаў, абараняць Радзіму і быць патрыётамі сваёй краіны.

С.П.Чыгрынаў павіншаваў дзяцей з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і днём іх грамадзянскай сталасці, пажадаўшы выдатнай вучобы, дасягненняў у розных сферах дзейнасці.