Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

28 і 29 снежня 2020 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

Працэсуальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аператыўна-вышуковай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях выканаўчага вядзення» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб змяненні законаў па пытаннях медыяцыі» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

і іншых законаў.

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.