24 і 26 снежня 2020 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб змяненні Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2021 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2021 год» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб сумесным домаўладанні» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Бодак А.М.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях гаспадарчых таварыстваў» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
і іншых законаў.
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.