А.У.Марыскін праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь, яго паўнамоцтвах, структуры, асноўных рашэннях, вынесеных у мінулым годзе, адзначыўшы неабходнасць абмену вопытам паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Федэральным Канстытуцыйным Судом Германіі.
Удзельнікі сустрэчы абмяняліся меркаваннямі па пытанню далейшага супрацоўніцтва паміж Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва, членам Папячыцельскага савета якога з’яўляецца доктар В.Шміт-Вельброк. Бакі падкрэслілі плённасць такога супрацоўніцтва ў фармаце сумесных семінараў і круглых сталоў па тэмах, цікавых для шырокага кола прадстаўнікоў прававой грамадскасці Беларусі і Германіі.
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Марыскін А.У. і дырэктар Цэнтральнага дэпартамента Федэральнага міністэрства юстыцыі ФРГ доктар В.Шміт-Вельброк выказалі задавальненне дасягнутымі дамоўленасцямі аб далейшым супрацоўніцтве, уключаючы правядзенне сумеснага семінара па пытаннях канстытуцыйнага правасуддзя Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь і Германскім фондам міжнароднага прававога супрацоўніцтва ў бліжэйшай будучыні.