8 і 9 ліпеня 2020 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні рэспубліканскага бюджэту за 2019 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб зацвярджэнні справаздачы аб выкананні бюджэту дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь за 2019 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб трацейскіх судах» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб змяненні Крымінальна-выканаўчага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);
«Аб змяненні законаў па пытаннях кантрольнай (нагляднай) дзейнасці» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);
«Аб змяненні кодэксаў» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэрынарнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.