Навіны
5 і 7 мая 2020 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

5 і 7 мая 2020 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Беларускім Таварыстве Чырвонага Крыжа» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб лекавых сродках» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб племянной справе ў жывёлагадоўлі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мерах па прадухіленні легалізацыі даходаў, атрыманых злачынным шляхам, фінансавання тэрарыстычнай дзейнасці і фінансавання распаўсюджвання зброі масавага паражэння» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.