Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь узбудзіў вядзенне па справе аб праве на абарону ў крымінальным працэсе асоб, правы і законныя інтарэсы якіх закранаюцца прыгаворам суда

3 сакавіка 2020 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся артыкулам 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў і артыкулам 158 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», на падставе зваротаў грамадзян узбудзіў вядзенне па справе аб праве на абарону ў крымінальным працэсе асоб, правы і законныя інтарэсы якіх закранаюцца прыгаворам суда.