У рабоце форума, прысвечанага 25-годдзю Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Малдова, прынялі ўдзел Прэзідэнт Рэспублікі Малдова Ігар Дадон, старшыні і суддзі канстытуцыйных судоў з 14 краін Еўрапейскага саюза і СНД, прадстаўнікі Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), міжнародных арганізацый, вядомыя вучоныя-канстытуцыяналісты.
На канферэнцыі абмяркоўваліся пытанні ўмацавання незалежнасці канстытуцыйнага правасуддзя як ключавога элемента дэмакратычнай прававой дзяржавы, яго ўплыву на дасягненне раўнавагі і стабільнасці палітычнага развіцця, забеспячэння транспарэнтнасці ў дзейнасці канстытуцыйных судоў.
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. выступiла з дакладам на тэму «Роля абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў у зацвярджэнні канстытуцыйнага правапарадку».