Навіны
9–11 снежня 2019 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

9–11 снежня 2019 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2020 год» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2020 год» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» (суддзя-дакладчык Бодак А.М.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы» (суддзя-дакладчык Бодак А.М.);

«Аб судова-экспертнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.);

«Аб ахове і выкарыстанні тарфянікаў» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аб'ектах, якія знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, і відах дзейнасці, на ажыццяўленне якіх распаўсюджваецца выключнае права дзяржавы» (суддзя-дакладчык Сяргеева В.Г.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь» (суддзя-дакладчык Чыгрынаў С.П.);

і іншыя законы.

Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.