Навіны
У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П., прысвечаная прыняццю Паслання Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь, Палаце прадстаўнікоў і Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь “Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь у 2008 годзе”

Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь спыніўся на змесце Паслання, выклаў яго сутнасць і адзначыў, што 2008 год стаў значным для Канстытуцыйнага Суда. Па-першае, Суд пачаў сваю работу ў абноўленым складзе. Па-другое, Дэкрэтам Кіраўніка дзяржавы ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 былі значна дапоўнены паўнамоцтвы Канстытуцыйнага Суда, перш за ўсё за кошт папярэдняга канстытуцыйнага кантролю законаў. 

У час прэс-канферэнцыі П.П.Міклашэвіч падкрэсліў, што дзейнасць Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у 2008 годзе пры ажыццяўленні паўнамоцтваў па кантролю за канстытуцыйнасцю нарматыўных прававых актаў была накіравана на забеспячэнне вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і яе непасрэднага дзеяння на тэрыторыі дзяржавы, абарону правоў і свабод грамадзян. 

У сваім выступленні Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь сказаў, што па выніках разгляду праблем, якія маюць значны характар і датычацца недасканаласці прававога рэгулявання, Канстытуцыйны Суд уносіў прапановы, накіраваныя на ўстараненне прабелаў і калізій у заканадаўстве, забеспячэнне аптымальнага прававога рэгулявання, устанаўленне аднастайнай правапрымяняльнай практыкі. 

У другой частцы прэс-канферэнцыі Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь адказаў на пытанні журналістаў, больш падрабязна спыніўся на пытаннях, што датычацца зваротаў грамадзян, прымянення міжнародных норм і прынцыпаў у дзейнасці Канстытуцыйнага Суда, узаемаадносін з Канстытуцыйным Судом Расійскай Федэрацыі, удзелу ў першай Сусветнай канферэнцыі па канстытуцыйнаму правасуддзю, якая адбылася 22—24 студзеня 2009 г. у г. Кейптаун (Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка), візіту дэлегацыі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь у Вярхоўны Суд Індыі, перспектыўных напрамкаў супрацоўніцтва з канстытуцыйнымі судамі іншых краін і інш.

На мерапрыемствы прысутнічалі прадстаўнікі наступных СМІ: “БелТА”, “Інтэрфакс-Захад”, “БелаПАН”, “Экапрэс”; “Першы нацыянальны тэлеканал”, СТБ, АНТ, МТРК “Мір”; 1 канала Беларускага радыё, “Радыус-FM”, радыёстанцый “Сталіца”, “Юністар”, Альфа-Радыё”, радыё “Мінск”; газет “Беларуская ніва”, “Беларусы і рынак”, “Белгазета”, “Народная воля”, “Аглядальнік”, “На варце”.