Навіны
Першая Сусветная канферэнцыя па канстытуцыйнаму правасуддзю адбудзецца 22—24 студзеня 2009 года ў г. Кейптаун Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі

У яе рабоце прыме ўдзел дэлегацыя Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй Канстытуцыйнага Суда Міклашэвічам П.П.

Канферэнцыя ўпершыню аб’яднае суды канстытуцыйнай юрысдыкцыі больш як 90 краін свету. У ёй прымуць удзел кіраўнікі канстытуцыйных судоў і органаў роўнай юрысдыкцыі, якія ўваходзяць у такія міжнародныя арганізацыі, як Канферэнцыя органаў канстытуцыйнага кантролю краін маладой дэмакратыі, Канферэнцыя еўрапейскіх канстытуцыйных судоў, Ібера-амерыканская канферэнцыя па канстытуцыйнаму правасуддзю, а таксама прадстаўнікі судоў Садружнасці Нацый (Брытанскай), Саюза арабскіх канстытуцыйных судоў і саветаў, Асацыяцыі франкамоўных канстытуцыйных судоў, азіяцкіх канстытуцыйных судоў, Паўднёва-афрыканскай камісіі суддзяў, іншых міжнародных арганізацый.

На дадзеным міжнародным форуме будуць абмяркоўвацца пытанні ўплыву дзейнасці канстытуцыйных судоў на грамадства, праблемы фарміравання глабальнай юрыспрудэнцыі па правах чалавека, уздзеянне міжнароднага права на нацыянальныя прававыя сістэмы. Канферэнцыя дазволіць не толькі абмяняцца вопытам, але і актывізаваць супрацоўніцтва ў сферы канстытуцыйнага правасуддзя, вызначыць стратэгію і перспектывы яго развіцця.

Даклад Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Міклашэвіча П.П. прысвечаны развіццю канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, праблемам і перспектывам ажыццяўлення канстытуцыйнага правасуддзя ў форме абавязковага папярэдняга канстытуцыйнага кантролю законаў, павышэння эфектыўнасці абароны канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян з улікам прынцыпаў і норм міжнароднага права.