Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць шэрагу законаў

У перыяд з 30 чэрвеня па 11 ліпеня 2008 г. у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь разгледзеў у судовых пасяджэннях у рамках абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць 65 законаў Рэспублікі Беларусь і вынес рашэнні аб іх адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Канстытуцыйным Судом, у прыватнасці, разгледжаны законы Рэспублікі Беларусь «Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь», «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь», «Аб сродках масавай інфармацыі», «Аб рэгістры насельніцтва», а таксама Бюджэтны кодэкс Рэспублікі Беларусь, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб нетрах, Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб зямлі.

У адносінах да асобных законаў Канстытуцыйны Суд звярнуў увагу на некаторыя праблемныя пытанні, якія датычацца больш поўнай і паслядоўнай рэалізацыі канстытуцыйных прынцыпаў і норм.

Рашэнні апублікаваны ў часопісе «Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь».