У перыяд з 17 па 31 кастрычніка 2008 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь» у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці разгледзеў у судовых пасяджэннях 27 законаў Рэспублікі Беларусь (законы «Аб рэспубліканскім бюджэце на 2009 год», «Аб крэдытных гісторыях», «Аб органах пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» і інш.) і вынес рашэнні аб іх адпаведнасці Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Разам з тым Канстытуцыйны Суд адзначыў наяўнасць рэдакцыйных недакладнасцей у тэкстах некаторых законаў, якія правяраюцца, што не выключае рознага тлумачэння асобных норм і можа выкликаць неадназначнае прымяненне іх на практыцы.
Рашэнні апублікаваны ў часопісе «Веснік Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь».