Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь падвёў вынікі сваёй работы за 2008 год

У Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылося падвядзенне вынікаў яго дзейнасці за 2008 год. Старшыня Канстытуцыйнага Суда Міклашэвіч П.П. у сваім выступленні ахарактарызаваў работу Суда і яго Сакратарыята ў 2008 годзе, адзначыў станоўчыя бакі зробленай работы, указаў на наяўныя недахопы, спыніўся на актуальных праблемах, якія патрабуюць вырашэння, абазначыў задачы на бягучы год.

Асноўным вынікам дзейнасці Канстытуцыйнага Суда ў мінулым годзе стала ажыццяўленне абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў Рэспублікі Беларусь, які праводзіцца ў адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 чэрвеня 2008 г. № 14 «Аб некаторых мерах па ўдасканальванню дзейнасці Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь».

На працягу 2008 года Канстытуцыйным Судом было прынята 124 рашэнні, з якіх 102 – у парадку абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасці законаў, іншыя – у мэтах удасканальванняя заканадаўства Рэспублікі Беларусь, а таксама арганізацыі работы Канстытуцыйнага Суда і яго Сакратарыята.

Па выніках аналізу зваротаў грамадзян і арганізацый, якія паступілі, Канстытуцыйны Суд выявіў асобныя прабелы ў прававым рэгуляванні пэўных праваадносін і накіраваў шэраг прапаноў у дзяржаўныя органы аб неабходнасці ўнясення змяненняў і дапаўненняў у адпаведныя нарматыўныя прававыя акты.