31 кастрычніка і 1 лістапада 2019 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб натуральных манаполіях» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб змяненні Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аказанні псіхіятрычнай дапамогі» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб забеспячэнні адзінства вымярэнняў» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пажарнай бяспецы» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якія падвергліся радыеактыўнаму забруджванню ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпавядаючымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.