24 кастрычніка 2019 года ў Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча намесніка Старшыні Канстытуцыйнага Суда Н.А.Карповіч з Кiраўнiком місіі Бюро АБСЕ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДIПЧ) па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Беларусі Корыэн Йонкер.
Н.А.Карповіч праінфармавала аб кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, дзейнасці па забеспячэнні вяршэнства Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, ажыццяўленні кантролю канстытуцыйнасці нарматыўных прававых актаў, у тым ліку выбарчага заканадаўства, а таксама аб парадку звароту ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і грамадзян у Канстытуцыйны Суд.
У сваю чаргу Корыэн Йонкер паведаміла аб дзейнасці місіі БДIПЧ па назіранні за парламенцкімі выбарамі ў Рэспубліцы Беларусь на прадмет іх адпаведнасці абавязацельствам у рамках АБСЕ, нацыянальнаму заканадаўству, стандартам дэмакратычных выбараў.
У ходзе сустрэчы таксама абмяркоўваліся пытанні, якія датычацца канстытуцыйна-прававых аспектаў назначэння і правядзення выбараў, канстытуцыйных асноў выбарчай сістэмы, удасканальвання доступу грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя, удзелу прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь у дзейнасці Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі).