Навіны
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю Вышэйшага Канстытуцыйнага Суда Егіпта

З 18 па 20 кастрычніка 2019 г. у г. Каір (Егіпет) Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 50-годдзю Вышэйшага Канстытуцыйнага Суда Егіпта, якія праводзiлiся пад эгідай Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет г-на Абдэль Фаттаха ас-Сiсi.

У рамках праграмы юбілейных мерапрыемстваў 19 кастрычніка 2019 г. адбылася Міжнародная канферэнцыя «Эвалюцыя і прагрэс канстытуцыйнага судаводства: дасягненні і праблемы».

Абмяркоўваліся пытанні павышэння ролі канстытуцыйных судоў у фарміраванні прававой дзяржавы, абароне канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян на сучасным этапе, удасканальвання судаводства і выкарыстання інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры ажыццяўленні правасуддзя.

У ходзе форуму П.П.Мiклашэвiч выступiў з дакладам на тэму «Развіццё канстытуцыйнага правасуддзя ў сучасных умовах».