Навіны
17 кастрычніка 2019 г. у г.Мінску адбыўся Міжнародны семінар «Канстытуцыйнае права ў кантэксце міжнароднага», арганізаваны Канстытуцыйным Судом Рэспублікі Беларусь сумесна з Германскім Фондам Міжнароднага Прававога Супрацоўніцтва

У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, Суда Еўразійскага эканамічнага саюза, навуковых арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў і грамадскіх аб’яднанняў.

З прывітаннем да ўдзельнікаў форума звярнуліся намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А., першы сакратар Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія ў Рэспубліцы Беларусь Зiльке Бельманн, дырэктар Германскага Фонда Міжнароднага Прававога Супрацоўніцтва Штэфан Хюльсхёрстэр.

У ходзе семінара выступілi намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Карповіч Н.А., суддзі Бодак А.М., Варановіч Т.В., Чыгрынаў С.П., прафесар Інстытута Макса Планка параўнальнага публічнага права і міжнароднага права Мацiяс Хартвiг, прафесар, суддзя Федэральнага Канстытуцыйнага Суда Германіі ў адстаўцы Мiхаэль Айхбергер і іншыя ўдзельнікі.

Абмяркоўваліся пытанні суадносін канстытуцыйнага і міжнароднага права, ролі канстытуцыйных судоў у тлумачэнні і прымяненні міжнароднага права, уліку норм і прынцыпаў міжнароднага права ў нацыянальным заканадаўстве і практыцы канстытуцыйнага правасуддзя, станаўлення канстытуцыяналізму як найважнейшай састаўляючай прававой дзяржавы і інш.