Навіны
Намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А. прыняла ўдзел у 120-й пленарнай сесіі Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі)

11–12 кастрычніка 2019 г. у г. Венецыі (Італьянская Рэспубліка) адбылася 120-я пленарная сесія Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі). У яе рабоце ў якасці прадстаўніка ад Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел намеснік Старшыні Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Карповіч Н.А.

На сесіі былі прыняты заключэннi Венецыянскай камісіі па праектах законаў: Малдовы – аб рэформе Вышэйшай Судовай Палаты, Албаніі – аб завяршэнні пераходных працэсаў права ўласнасці, Арменіі – аб унясенні змяненняў у Судовы кодэкс і інш.

Абмяркоўваліся вынікі работы па раней прынятых заключэннях Камісіі, якія датычацца праектаў законаў аб заканадаўчай ініцыятыве грамадзян (Албанія), аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя заканадаўчыя акты, звязаныя з выбарчай сістэмай для выбараў у Парламент (Малдова), праекта Выбарчага кодэкса (Украіна) і інш.

Камісія была праінфармавана аб канстытуцыйна-прававых аспектах падзей, якія адбываюцца ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, другіх дзяржавах і па шэрагу іншых пытанняў.