Навіны
Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю праверыў канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь

5 ліпеня 2019 г. Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб санітарна-эпідэміялагічным дабрабыце насельніцтва» (суддзя-дакладчык Бойка Т.С.);

«Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўнай экалагічнай экспертызе, стратэгічнай экалагічнай ацэнцы і ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.).

Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.