
У канферэнцыі прынялі ўдзел дэлегацыі органаў канстытуцыйнага кантролю Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Босніі і Герцагавіны, Грузіі, Казахстана, Кыргызстана, Латвіі, Расіі, Чэхіі, дэлегацыя Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права (Венецыянскай камісіі), а таксама суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый.
Абмяркоўваліся пытанні канстытуцыйнага будаўніцтва ў сучасных умовах, ролі канстытуцыйнага правасуддзя ў канстытуцыяналiзацыi права і правапрымяненні, праблемы зацвярджэння канстытуцыйнага правапарадку.
Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. выступiў з дакладам «Канстытуцыйнае развіццё: канстытуцыйны кантроль у працэсе канстытуцыяналiзацыi права»



