Навіны
Адбылася цырымонія прынясення прысягі суддзёй Канстытуцыйнага Суда Бодак А.Н.
Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкам прыведзена да прысягі суддзя Канстытуцыйнага Суда Бодак Ала Мікалаеўна.
Цырымонія прынясення прысягі адбылася 14 мая 2019 г. у Палацы Незалежнасці ў прысутнасці Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мясніковіча М.У., Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Андрэйчанкi У.П., Старшыні Канстытуцыйнага Суда Мiклашэвiча П.П., Старшыні Вярхоўнага Суда Сукалы В.А.