У ходзе сустрэчы Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь Мiклашэвiч П.П. праінфармаваў аб развіцці канстытуцыйнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, парадку фарміравання і кампетэнцыі Канстытуцыйнага Суда, доступе грамадзян да канстытуцыйнага правасуддзя. Адзначана канструктыўнае міжнароднае супрацоўніцтва Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь з Канстытуцыйным Саветам Французскай Рэспублікі, вывучэнне французскага вопыту канстытуцыйнага будаўніцтва.
Намеснік старшыні Камісіі Сената Французскай Рэспублікі па фінансах, старшыня групы дружбы «Францыя-Беларусь» Сената Французскай Рэспублікі Шарль Генэ праінфармаваў аб некаторых напрамках дзейнасці Канстытуцыйнага Савета Францыі, а таксама выказаў падзяку за магчымасць правядзення сустрэчы і зацікаўленасць у далейшым супрацоўніцтве паміж нашымі краінамі.