Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, кіруючыся палажэннямі часткі першай артыкула 116 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, абзаца другога часткі трэцяй артыкула 22 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судаўладкаванні і статусе суддзяў, артыкула 98 і часткі першай артыкула 101 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб канстытуцыйным судаводстве», праверыў у парадку ажыццяўлення абавязковага папярэдняга кантролю канстытуцыйнасць законаў Рэспублікі Беларусь, прынятых Палатай прадстаўнікоў і адобраных Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:
«Аб рэспубліканскім бюджэце на 2019 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб бюджэце дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2019 год» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб інвестыцыях» (суддзя-дакладчык Карповіч Н.А.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці і пераўтварэнні дзяржаўных унітарных прадпрыемстваў у адкрытыя акцыянерныя таварыствы» (суддзя-дакладчык Козырава Л.Р.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб рэгістры насельніцтва» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях забеспячэння пагранічнай бяспекі» (суддзя-дакладчык Данiлюк С.Я.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтамабільных дарогах і дарожнай дзейнасці» (суддзя-дакладчык Рабцаў В.М.);
«Аб унясенні змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Рабцаў Л.М.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях пітнога водазабеспячэння» (суддзя-дакладчык Цікавенка А.Г.);
«Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя кодэксы Рэспублікі Беларусь» (суддзя-дакладчык Варановіч Т.В.).
Па выніках разгляду законы прызнаны адпаведнымі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым Канстытуцыйным Судом сфармуляваны прававыя пазіцыі, накіраваныя на ўдакладненне канстытуцыйна-прававога сэнсу некаторых норм законаў.